Вікісховішча:Вітаем
Што такое Вікісховішча?
Вікісховішча — сховішча мультымэдыйных файлаў, якое надае вольны доступ да адукацыйнага мэдыязьмесьціва (выяваў, гуказапісаў і відэафайлаў) ў грамадзкай уласнасьці ці распаўсюджваемага на ўмовах вольных ліцэнзіяў. Зьяўляючыся шматмоўным праектам, Вікісховішча дзейнічае як агульнае сховішча для розных праектаў Фундацыі «Вікімэдыя», але вам не абавязкова ўдзельнічаць у адным з тых праектаў, каб карыстацца файламі, зьмешчанымі тут. Сховішча створанае і ўвесь час падтрымліваецца не аплочваемымі людзьмі, а простымі валянтэрамі. Ахоп Вікісховішча акрэсьлены на старонцы Ахоп праекту.
Вікісховішча выкарыстоўвае тую ж тэхналёгію, што і Вікіпэдыя, таму кожны можа паўдзельнічаць. У той жа час, у адрозьненьні ад лякальных праектаў, файлы, загружаныя ў Вікісховішча, могуць быць дададзеныя на старонкі любога з праектаў Вікімэдыі безь неабходнасьці загружаць іх туды асобна.
Распачаты 7 верасьня 2004 году, праект дасягнуў мяжу ў 1 мільён загружаных файлаў 30 лістапада 2006 году і на бягучы момант зьмяшчае 130 908 449 файлаў і $2 галерэяў мэдыяфайлаў. Болей інфармацыі пра праект і яго дзейнасьць можна даведацца на старонцы Адмова ад адказнасьці, у артыкуле Вікісховішча і ўласнай старонцы на Мэта-вікі.
У адрозьненьні ад традыцыйных сховішчаў мэдыяфайлаў, Вікісховішча — вольны праект. Гэта значыць, што кожнаму дазваляецца капіяваць, выкарыстоўваць і мадыфікаваць кожны з файлаў да той пары, пакуль разам з файлам пазначаецца крыніца і аўтар, а таксама пакуль карыстальнік выпускае файлы са сваімі мадыфікацыямі, надаючы карыстальнікам тыя ж вольнасьці, што былі нададзеныя яму. База зьвестак Вікісховішча і тэксты ў ім распаўсюджваюцца на ўмовах ліцэнзіі «Творчых грамадаў» з пазначэньнем аўтарства на аднолькавых умовах 3.0. Ліцэнзійная інфармацыя для файлаў зьмяшчаецца на іх уласнай старонцы. Пра паўторнае выкарыстаньне зьвестак чытайце артыкулы Вікісховішча:Выкарыстаньне зьместу па-за «Вікімэдыяй» і Вікісховішча:Першыя крокі/Выкарыстаньне.
Удзельнічайце
Вы можаце дапамагчы ўдасканаліць Вікісховішча, зрабіўшы тое, што ў вас атрымліваецца лепш за ўсё:
Ахвяруйце свае працы
Калі вы добры фатограф, не саромейцеся ахвяраваць вашыя лепшыя здымкі. Калі вы добры дызайнэр, праглядзіце, якія дыяграмы, схемы і анімацыі запатрабаваныя карыстальнікамі.
Ахвяруйце свае здольнасьці
Каб дапамагчы праекту, загружаць штосьці не абавязкова. Ёсьць яшчэ шмат спраў, дзе вашая дапамога патрэбная:
- Перакладайце дапаможныя старонкі на мовы, адрозныя ад ангельскай.
- Праверце загружаныя выявы.
- Калі ёсьць магчымасьць, вызначце неідэнтыфікаваныя аб'екты.
- Падзяліцеся сваімі юрыдычнымі ведамі ў пытаньнях, датычных аўтарскага права, і ў запытах на выдаленьне.
- Provide feedback to help resolving categories for discussion
- Import media from free media sources
- Help develop the software behind the site and Commons tools by closing code issues or contributing to projects like the Commons app
Ахвяруйце свой час
Неабавязкова нават быць вялікім фатографам ці прафэсійным перакладчыкам дапаможных старонак! Калі вы здольныя з хаосу стварыць парадак, то мы зможам знайсьці вам працу!
- Як толькі пабачыце файл зь недакладнымі зьвесткамі пра ліцэнзію ці крыніцы, пазначайце яго шаблёнам
{{subst:nsd}}. - Надайце катэгорыю файлам з патрэбай у ёй.
- Перамяшчайце файлы ў дарэчныя падкатэгорыі.
- Implement categorization tasks
- Нявыкарыстанымі ляжаць тысячы вольна распаўсюджваемых файлаў — дадайце іх у іншыя праекты!
- Прапануйце і ўдзельнічайце ў выбары Абраных выяваў (патрэбная рэгістрацыя).
- Знаходзьце і адкатвайце вандалізм.
Прагулка
Рэгістрацыя
Для загрузкі файлаў у Вікісховішча патрэбная рэгістрацыя. Яна агульная для ўсіх праектаў Вікімэдыі, таму, калі вы зарэгістраваныя ў адным з праектаў Фундацыі, то, верагодна, можаце ўвайсьці і тут. Калі не, зарэгіструйцеся, націснуўшы спасылку «[[1]]» (затым Стварыць рахунак) ўверсе старонкі. Калі ж вы не зьбіраецеся нічога загружаць, то рэгістрацыя неабавязковая (але вельмі вітаецца). Калі скарысталі адзіны ўваход, тады ўжо ўвайшлі ў Вікісховішча.
Першыя крокі
Пасьля рэгістрацыі лепшым крокам будзе прачытаць інфармацыю для пачаткоўцаў і адказы на пытаньні. У іх апісваецца, як наладзіць пад сябе інтэрфэйс (напрыклад, зьмяніць мову), ці як загружаць файлы, а таксама нашае Правіла ліцэнзаваньня. Для працы ў праекце не патрэбныя нейкія тэхнічныя веды. Будзьце рашучымі ў сваёй працы і стаўцеся да дзеяў іншых, як да сваіх. Гэта вікі — тут усё проста.
Болей інфармацыі можна даведацца на Партале суполкі. Можаце запытацца ў іншых удзельнікаў на Вясковай помпе ці на канале IRC #wikimedia-commons webchat.
Файлы ў Вікісховішчы разьмяркоўваюцца па катэгорыях і галерэях. Агляд галоўных катэгорыяў ёсьць на Галоўнай старонцы.
Стаўце карткі Бабілёну на вашай старонцы ўдзельніка, каб іншыя ведалі, на якіх мовах можаце размаўляць, і каб пазначыць вашыя выяўленыя здольнасьці. Усе вашыя запампоўкі захоўваюць у вашай асабістай галерэі. Калі ласка, падпісвайце ваша імя на старонках гутарак уводам ~~~~. Упэўніцеся, што карыстаецеся Файлаўвозчыкам, калі узнаўляеце файле зь іншага праекту.
Дадатковыя сэрвісы і прылады
Калі вы жадаеце загрузіць вялікую колькасьць файлаў, у дапамогу вам прыдадуцца любыя з інструмэнтаў загрузкі, напрыклад «Вікунья-загружальніца». Падрабязную інфармацыю пра інструмэнты прагляду ці рэдагаваньне нашага зьместу, калі ласка, глядзіце на старонках апраграмаваньня і прыладаў.
Мы спадзяемся, што вам спадабаецца тут і вы атрымаеце сапраўдную асалоду ад сваёй працы.
